Мая Радзiма — Беларусь

  • Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь
    Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь
    Герб быў уведзены ў 1995 годзе паводле вынікаў усеагульнага рэферэндуму 7 чэрвеня 1995. Ён замяніў герб "Пагоня", які выкарыстоўваўся з 19 верасня 1991 года. За аснову новага Дзяржаўнага герба Беларусі быў прыняты Дзяржаўны герб Беларускай ССР. У 2012 годзе ў Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь былі ўнесены шэраг змен
  • Стары́ за́мак у Гро́дне, за́мак Бато́рыя
    Стары́ за́мак у Гро́дне, за́мак Бато́рыя
    Стары замак з'яўляецца адзіным захаваным каралеўскім замкам на землях Беларусі. У часы сярэднявечча гродзенскі стары замак стаяў у авангардзе барацьбы ўсходнееўрапейскіх народаў з крыжацкай навалай, набыўшы з цягам часу славу легендарнага. «Замак Гартэн»
  • За́мкава-па́ркавы ко́мплекс «Мір», Мі́рскі за́мак
    За́мкава-па́ркавы ко́мплекс «Мір», Мі́рскі за́мак
    Унікальны помнік беларускай нацыянальнай культуры, шэдэўр беларускай архітэктуры, які ўваходзіць у Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА, адзін з нацыянальных сімвалаў і аб'ект нацыянальнага гонару. Архітэктурны комплекс уключае ў сябе замак XVI-XX стагоддзяў, валы XVI—XVII стагоддзяў, стаў 1896—1898 гадоў, прыдарожную каплічку, капліцу-пахавальню князёў Святаполк-Мірскіх з домам вартаўніка і брамай, пейзажны і рэгулярны паркі, дом упраўляючага. Знаходзіцца ў г.п. Мір, на правым беразе ракі Міранкі.
  • Дзяржа́ўны сцяг Рэспу́блікі Белару́сь
    Дзяржа́ўны сцяг Рэспу́блікі Белару́сь
    Дызайн быў уведзены ў 2012 годзе Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь і адаптаваны з агульным выглядам сцяга, зацверджаным на рэферэндуме мая 1995 года. Ён з'яўляецца мадыфікацыяй сцяга БССР 1951 года, які выкарыстоўваўся ў той час, калі краіна была адной з рэспублік Савецкага Саюза.
  • По́лацкі Сафі́йскі сабо́р
    По́лацкі Сафі́йскі сабо́р
    Помнік сакральнага дойлідства XI—XVIII ст. у г. Полацк. Сафійскі сабор у Полацку быў пабудаваны ў XI ст. Яго ўзводзілі з арыентацыяй на візантыйскія ўзоры і на такія ж храмы ў Кіеве і Ноўгарадзе.
  • Лідскі замак
    Лідскі замак
    Замак у горадзе Ліда, пабудаваны ў 1330-я гады паводле даручэння князя Гедзіміна. Замак быў збудаваны з бутавага каменю і цэглы, меў у плане форму няправільнага чатырохвугольніка з дзвюмя вуглавымі вежамі, і быў пастаўлены на насыпным пясчаным узгорку, абкружаным балоцістымі берагамі рэк Лідзея і Каменка, з поўначы — ровам шырынёй каля 20 м, які злучаў гэтыя рэкі і аддзяляў замак ад горада.
  • Ефрасі́ння По́лацкая
    Ефрасі́ння По́лацкая
    Манахіня і ігумення праваслаўнага манастыра, асветніца. Стала першай жанчынай, кананізаванай Рускай праваслаўнай царквой у 1547 годзе, а пасля прылічанай да святых.
  • Возера Нарач
    Возера Нарач
    Найбуйнейшае возера Беларусі. Знаходзіцца ў Мядзельскім раёне. Плошча возера — 79,6 км², глыбіня да 24,8 м, даўжыня 12,8 км, шырыня да 9,8 км.

Праэкт «Мая Радзiма — Беларусь»

«Мая Радзiма — Беларусь» адзін з самых важных і цікавых прадметаў у пачатковай школе. Настаўнікам даводзіцца прыкладаюць шмат намаганняў, каб якасна падрыхтавацца да ўроку, а вучням бывае складана засвоіць новыя веды.

Гэты праект створаны для настаўнікаў і вучняў. каб дапамагчы ім у падрыхтоўцы да ўрокаў па дадзеным прадмеце.

Наш сайт створаны сіламі групы настаўнікаў ДУА «Гімназія №10 г. Гродна».

Праект ўдзельнічае ў конкурсе «Камп’ютэр. Адукацыю. Інтэрнэт ».

Незалежна ад вынікаў конкурсу гэты праект будзе існаваць і развівацца далей.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (23 votes, average: 4,17 out of 5)
Загрузка...