Даведнік

Археолаг

вучоны, які вывучае жыццё старажытных людзей па рэчавых знаходках.

Балты

Продкі сучасных літоўцаў і латышоў

Батлейка

народны лялечны тэатр.

Бацькаўшчына

Для кожнага чалавека краіна, дзе нарадзіўся ён сам і яго продкі

Варагі

Продкі сучасных шведаў, нарвежцаў, датчан

Вежа

высокае абарончае збудаванне з дрэва ці цэглы.

Веча

старажытны народны сход, які збіраўся для вырашэння важных пытанняў.

Волат

дужы і высокі чалавек.

Гандляр

прадавец.

Герб

Сімвал дзяржавы.

Гісторыя

навука, якая расказывае пра жыццё і справы нашых продкаў.

Дата

час, калі адбылася падзея.

Дзяды

восеньскі дзень памяці продкаў.

Дзяржава

саюз грамадзян, утвораны з мэтай абароны іх жыцця, свабоды, маёмасці.

Дружына

асабістае войска князя.

Закон

абавязковыя правілы паводзін, устаноўленыя дзяржавай.

Канстытуцыя

асноўны Закон дзяржавы.

Кафля

гліняны выраб для абліцоўкі і ўпрыгожвання печаў.

Князь

спачатку кіраўнік племені, а потым княства.

Крыжакі

Удзельнікі крыжовых паходаў

Крыжовыя паходы

Захопніцкія паходы заходнееўрапейскіх рыцараў у 11-13 стагоддзях на Блізкі Усход

Культура

матэрыяльныя і духоўныя дасягненні людзей.

Курган

земляны насып над старажытным пахаваннем.

Ледавік

лёд, які пакрываў зямную паверхню ў далёкія часы.

Летапіс

рукапісная кніга, у якую штогод запісваліся звесткі аб гістарычных падзеях.

Манастыр

месца пражывання манахаў або манашак.

Музей

установа, дзе  захоўваюцца і выстаўляюцца для агляду гістарычныя рэчы.

Паданне

Апавяданне пра справы і ўчынкі чалавека, пра заняткі нашых продкаў.

Палац

вялікі і шыкоўны будынак.

Племя

Група людзей, якія маюць агульнае паходжанне, мову, месца пражывання,

Продкі

людзі, ад якіх мы вядзем сваё паходжанне.

Прэзідэнт

Выбарны кіраўнік дзяржавы.

Радаўніца

дзень шанавання памяці продкаў, які адзначаецца вясной.

Рамеснік

чалавек, які займаўся вырабам прылад працы, зброі, посуду і іншых рэчаў.

Рыцар

цяжкаўзброены конны воін.

Рэвалюцыя

змена дзяржаўнай улады шляхом узброеннага выступлення.

Рэспубліка

форма дзяржаўнага кіравання.

Сабор

галоўная царква горада.

Сімвал

знак.

Статут

збор законаў у вялікім княстве Літоўскім.

Стаянка

месца жыхарства старажытных людзей.

Урад

вышэйшы дзяржаўны орган краіны,які арганізуе выкананне прынятых законаў.

Хрысціянства

вера ў Ісуса Хрыста.

Экспанат

рэч, якая служыць помнікам гісторыі і культуры і выстаўляецца для агдяду ў музеі.

Эра

працяглы адрэзак часу, звычайна большы за тысячагоддзе.

Каля 24 тысяч гадоў да нашай эры

З’яўленне на тэрыторыі Беларусі першых стаянак першабытных жыхароў

862 г.

Першае летапіснае ўпамінанне пра Полацк

980 г.

Першае летапіснае паведамленне пра самастойныя дзяржавы на тэрыторыі Беларусі — Полацкую зямлю і Тураўскае княства

980 г

Захоп Полацка наўгародскім князем Уладзімірам Святаславічам, забойства полацкага князя Рагвалода, паланенне Рагнеды

988 г.

Прыняцце хрысціянства ў Кіеве

9 – 12 стагоддзі

Існаванне Полацкага княства

1044 -1101 гг.

Княжанне ў Полацку Усяслава Чарадзея

1055 — 1060 гг.

Будаўніцтва ў Полацку Сафійскага сабора

1067 г.

Бітва на рацэ Нямізе. Першыя звесткі ў летапісе пра Мінск

Каля 1104-1167 гг.

Жыццё і дзейнасць Ефрасінні Полацкай

1161 г.

Стварэнне беларускай святыні  — крыжа Ефрасінні Полацкай (майстар Лазар Богша)

Пачатак 13 стагоддзя

Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ)

Каля 1250-1260 гг.

Першае ўпамінанне назвы «Белая Русь» адносна беларускіх зямель у трактаце па гісторыі Еўропы «Апісанне земляў»

15 ліпеня 1410 г.

Грунвальдская бітва

1517 г

Пачатак кнігадрукавання Францыскам Скарынам

16 стагоддзе

Дзейнасць Сымона Буднага. Выданне Статута Вялікага Княства Літоўскага

1569–1795 гг.

Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай

1772

Падзел Рэчы Паспалітай

1793 г.

Падзел Рэчы Паспалітай

1795 г.

Падзел Рэчы Паспалітай

1772–1917 гг.

Беларускія землі ў складзе Расійскай Імперыі

1794 г.

Паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі

1812 г.

Напад арміі Напалеона

1861 г.

Адмена заняволення сялян

1863–1864 гг.

Нацыянальна-вызваленчае паўстанне пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага 

1917г.

Кастрычніцкая рэвалюцыя. Устаноўлена Савецкая ўлада

1919 г.

Стварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР)

1921 г.

Заходнія тэрыторыі Беларусі адышлі да Польшчы

1922 г.

Стварэнне Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (СССР)

17 верасня 1939 г.

Далучэнне Заходняй Беларусі да БССР

22 чэрвеня 1941 г

Пачалася Вялікая Айчынная вайна

Чэрвень-ліпень 1941г.

Супраціўленне абаронцаў Брэсцкай крэпасці нямецкім захопнікам прадаўжалася 6 тыдняў

Верасень 1941г.

Беларусь поўнасцю акупіравана нямецкай арміяй

Канец чэрвеня – ліпень 1944г.

У ходзе аперацыі «Баграціён» тэрыторыя Беларусі поўнасцю вызвалена Чырвонай Арміяй ад фашысцкіх акупантаў

3 ліпеня 1944г.

Вызвалены г. Мінск

9 мая 1945 г.

Дзень Перамогі савецкага народа у Вялікай Айчыннай вайне

1945 г.

Беларусь прынята ў склад членаў – заснавальнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН)

26 красавіка 1986 г.

Аварыя на Чарнобыльскай АЭС, у выніку якой пацярпела значная тэрыторыя Беларусі.

1991 г.

Утварэнне Рэспублікі Беларусь

15 сакавіка 1994 г.

Прынята новая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Гэта дата адзначаецца як Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

1994 г.

Выбары першага ў гісторыі незалежнай дзяржавы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Ім выбраны Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.

2 красавіка 1997 г.

Падпісаны дагавор аб Саюзе Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Гэта дата адзначаецца як Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.

22 ліпеня 2012 г.

З касмадрома Байканур у Казахстане адбыўся запуск беларускага спадарожніка дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі (БКА). Беларусь стала касмічнай дзяржавай.

Полацк

862 г

Віцебск

947г.

Тураў

980г.

Заслаўе

986 г.

Ваўкавыск

1005г.

Брэст

1017г.

Мінск

1067 г.

Пінск

1097 г.

Орша

1116 г.

Гродна

1127 г.

Гомель

1142 г.

Слонім

1252 г.

Магілёў

1267 г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (3 votes, average: 5,00 out of 5)
Загрузка...