Алімпіядныя заданні

Друкаваная кніга

Дзяржаўны герб нашай краіны



Па якіх законах жылі нашы продкі


Маўклівыя сведкі мінуўшчыны

Сцяг і герб



Нашы продкі



Стужка часу


Ад батлейкі да тэатра

Князёўна з трыма імёнамі


Сын Рагнеды-Яраслаў Мудры

У абарону сваёй зямлі

1.Першым годам нашай эры лічаць:
а) час стварэння свету;
б) год нараджэння Ісуса Хрыста;
в) год заснавання горада Рыма.


2. Самым старажытным беларускiм горадам лiчыцца:
а) Тураў;
б) Мiнск;
в) Полацк.


3. Размясці падзеі ў храналагічнай паслядоўнасці: Грунвальдская бітва, пачатак кнігадрукавання Францыскам Скарынам, утварэнне ВКЛ.


4. Хто з беларускіх князёў быў празваны Чарадзеем:
а) Рагвалод;
б) Вітаўт;
в) Усяслаў?


5. Якую бітву ў гісторыі ВКЛ называлі «бітвай народаў 15 стагоддзя»?


6. Паходжанне назвы якога горада звязана з легендай пра Машэку:
а) Магiлёва;
б) Навагрудка;
в) Оршы?


7. З якой дзяржавай Рэспубліка Беларусь мае самую працяглую мяжу?


8. У якім стагоддзі жыла Ефрасіння Полацкая?


9. Якая дата з’яўляецца першай дакладна вядомай у гісторыі нашай краіны?


10. Які з гэтых храмаў мае характэрныя рысы абарончай пабудовы:
а) Сынкавіцкая царква;
б) Сафійскі сабор у Полацку;
в) Каложская царква ў Гродна?


11. Якая вобласць Рэспублікі Беларусь мяжуе з Украінай і Польшчай?


12. Размясці падзеі ў храналагічнай паслядоўнасці: бітва на Нямізе, першае летапіснае ўпамінанне пра Полацк, прыняцце хрысціянства ў Кіеве.


13. Які князь узначаліў барацьбу супраць крыжакоў?
а) Яраслаў Мудры;
б) Вітаўт;
в) Ізяслаў?


14. Які горад стаў першапачатковай сталіцай ВКЛ?


15. Пералічы гарады, якія стаяць на берагах Дняпра.


16. З якой гістарычнай падзеяй супадаюць першыя летапісныя звесткі пра Мінск?


17. Якія імёны былі ў дачкі князя Рагвалода?


18. Размясці імёны князёў па парадку згодна з часам іх княжання: Яраслаў Мудры, Рагвалод, Усяслаў Чарадзей, Вітаўт.


19. Якая рака ў Латвіі мае назву Даўгава?


20. Які беларускі горад называюць горадам хімікаў?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (3 votes, average: 5,00 out of 5)
Загрузка...